Амерыканскі суд адмовіўся пераглядаць справу гандляра зброяй Віктара Бута

Амерыканскі суд адмовіўся пераглядаць справу гандляра зброяй Віктара Бута

Апеляцыйны суд Другой акругі ў Нью-Ёрку адмовіўся пераглядаць справу асуджанага ў ЗША грамадзяніна Расіі Віктара Бута, інфармуе Бі-Бі-Сі.

Бут асуджаны на 25 гадоў за змову па продажы вялікай партыі зброі калумбійскай групоўцы ФАРК. У ЗША гэтая групоўка прызнаная тэрарыстычнай.

Адвакат Бута Аляксей Тарасаў раней прасіў суд правесці яшчэ адзін разгляд справы ў сувязі з новымі доказамі. Ён заяўляў, што фактычна змовы, у якой вінавацяць яго падабароннага, папросту не было.

Адвакат спасылаўся на тое, што галоўны сведка абвінавачання Эндру Смулян насамрэч быў таемным агентам DEA — амерыканскага ўпраўлення па барацьбе з наркотыкамі. Таму Смулян не мог уступіць з расіянінам ў злачынную змову.

Суд палічыў, што новых звестак недастаткова для перагляду справы.

Бута арыштавалі ў Бангкоку ў сакавіку 2008 года і перадалі ў ЗША. Суд над вядомым гандляром зброяй адбыўся ў 2012 годзе. Паводле прысуду Бут не можа падаваць прашэнне аб датэрміновым памілаванні раней за студзень 2030 года. Сам Бут сваёй віны не прызнае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі