Як змяніліся цэны на прадукты за 2024 год: паглядзелі і параўналі

Як змяніліся цэны на прадукты за год

Як змяніліся цэны на прадукты за год

Беларускі ўрад і Аляксандр Лукашэнка пачалі рыхтаваць беларусаў да адмены дзяржаўнага кантролю цэн. Эксперты прагназуюць рэзкі рост кошту многіх тавараў і паслуг.

Мы вырашылі паглядзець, як змяняліся цэны ў Беларусі ў 2024 годзе, калі дзейнічала іх штучнае стрымліванне, на прыкладзе асабістай інфляцыі для сям'і з чатырох чалавек. Для гэтага мы параўналі чэкі з папулярнай гандлёвай сеткі за першыя два месяцы 2024 года з чэкамі за апошнія два месяцы гэтага ж года.

Малочная прадукцыя і яйкі

Малако маркі “Свежие новости” тлустасцю 3,5% за год падаражэла на 15 капеек — з 2,10 рубля да 2,25.

Павысіўся кошт і абястлушчанага тварагу (400 г) — з 2,97 рубля да 3,56 рубля.

Цены на молочку в Беларуси
Малочная прадукцыя за год падаражэла / Onliner
Как изменились цены на продукты за 2024 год: посмотрели и сравнили
Мяса і каўбасы таксама падаражэлі / brestcity.com
Овощи в Беларуси
Некаторую садавіну і гародніну можна купіць танней, чым летась / 1prof.by

Кансерваваную кукурузу брэнда "Green day" у пачатку 2024 года можна было купіць за 2,99 рубля. Цяпер яе цана складае 3,16 рубля.

Бакалея

Кілаграм мукі "Лідская" ў пачатку 2024-га каштаваў 1,66 рубля, а ў самым канцы — 1,67.

Тое самае можна сказаць пра цукар — у сярэднім цяпер ён каштуе ад 2,58 рубля да 2,68. Цана на яго практычна не змянілася.

Макароны брэнда "Макфа" таксама не асабліва павялічыліся ў цане і каштуюць каля 2,50 рубля.

“Цэны ніжэйшыя, чым мусяць быць

Хоць большасць тавараў і пачала каштаваць даражэй, рост цэн не здаецца вялікім. Гэты эканамічны феномен старшы навуковы супрацоўнік эканамічнага цэнтра BEROC Дзмітрый Крук тлумачыць Еўрарадыё дзяржаўным рэгуляваннем цэн.

— Цэны, якія цяпер бачаць беларусы на паліцах крамаў, значна ніжэйшыя, чым мусяць быць. Гэта адбываецца з прычыны дзяржаўнага рэгулявання цэн. Але ў будучыні рабіць гэта будзе ўсё складаней. Па-першае, праз пагаршэнне фінансавага здароўя прадпрыемстваў, а па-другое, праз тое, што беларускія цэны падцягваюцца да расійскіх.

Эканаміст лічыць, што ў 2025 годзе забяспечыць нізкі рост цэн будзе цяжэй, і тавары будуць даражэць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі