Пад падлогай і над коламі: дзе кантрабандысты хаваюць цыгарэты

Цыгарэты

Цыгарэты / pixabay.com

Латвійскія мытнікі не прапусцілі ў краіну больш за 90 тысяч кантрабандных цыгарэт з Беларусі, піша Delfi.

У спецыяльна абсталяваных тайніках у падлозе і кузаве легкавых аўтамабіляў было схавана 4574 пачкі цыгарэт.

Мытнікі звярнулі ўвагу на падазроны аўтамабіль. Калі яго адправілі на паглыблены агляд, пад бамперам і над коламі знайшлі тайнікі. Там было больш за тысячу пачкаў цыгарэт “Кено Клуб” без акцызных марак.

А некалькі дзён да гэтага кінолагі параілі абследаваць іншы легкавік. І ў ім пад падлогай знайшлі больш за 3,4 тысячы пачкаў цыгарэт “Мінск”.

У дачыненні да перавозчыкаў заведзена крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.