У Латвіі прапаноўваюць часткова закрыць адзіны памежны пераход з Беларуссю

Пераход "Грыгараўшчына — Патэрніекі" прапаноўваюць часткова закрыць

Пераход "Грыгараўшчына — Патэрніекі" прапаноўваюць часткова закрыць / LETA

Часткова закрыць памежны пункт "Патэрніекі" (з беларускага боку "Грыгараўшчына") прапануе Дзяржаўная памежная служба Латвіі. Начальнік службы Гунціс Пуятс абгрунтоўвае гэта павелічэннем патоку мігрантаў, піша DELFI.

Калі латвійскі ўрад ухваліць гэтую прапанову, перасякаць мяжу праз "Патэрніекі" змогуць толькі аўтамабілі. Абмежаванні прапануецца уведзеныя на шэсць месяцаў. Аднак у выпадку крытычнага павелічэння патоку мігрантаў памежнікі могуць папрасіць закрыць пункт цалкам.

Паводле Пуятса, цяпер праз мяжу Польшчы штодня спрабуюць нелегальна пранікнуць да 100 чалавек. У будучыні, на яго думку, яны могуць быць перанакіраваныя ў Латвію.

Як расказвала Еўрарадыё, 16 сакавіка рух на памежным пераходзе "Грыгараўшчына — Патэрнікі" быў спынены з 14-й гадзіны. Латвійскія ўлады нават паставілі спецыяльныя загараджальныя шчыты. Пазней стала вядома, што праз мяжу ў Латвію спрабавалі прарвацца мігранты на роварах. Аднавіць працу пункту пропуску здолелі толькі каля 22:30.

Пераход "Грыгароаўшчына — Патэрніекі" з'яўляецца адзіным дзеючым на беларуска-латвійскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі