У таматавай пасце з Магілёва не знайшлі таматавай пасты

Таматавая паста, забароненая ў Беларусі / Дзяржстандарт
У Беларусі забаранілі прадаваць кансерваваную таматавую пасту, вырабленую магілёўскім вытворцам ПУП "Бубянько".
Эксперты Дзяржстандарту вызначылі, што яна не адпавядае патрабаванням па бяспецы харчовай прадукцыі. У складзе гэтай пасты спецыялісты выявілі недапушчальную харчовую дабаўку — кансервант дыяксід серы (Е220). І вытворца не абазначыў гэтую дабаўку ў складзе прадукту.
Акрамя таго выявілася, што масавая доля растваральных сухіх рэчываў у прадукцыі склала 22,3% пры норме не менш за 25%. То бок, там недаставала ўласна самой таматавай пасты.
У Дзяжстандарце заявілі, што вытворца знарок надаў прадукту знешні выгляд таматавай пасты, але сам прадукт гэтай назве не адпавядае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.