У Горках даішнікі са стральбой спынялі легкавік, кіроўцам якога быў падлетак
Пагоня
У Горках на Магілёўшчыне даішнікі са стральбой спынялі легкавік, кіроўцам якога быў падлетак. Перад гэтым ВАЗ не спыніўся на іх патрабаванне і толькі павялічыў хуткасць, пачалася пагоня. Даішнікі сцвярджаюць, што стралялі па колах. У выніку машыну спынілі.
У дачыненні 16-гадовага навучэнца каледжа склалі восем адміністрацыйных пратаколаў (сярод іх — "за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі"). Яго справу разгледзіць камісія па справах непаўналетніх. 24-гадовага гаспадара легкавіка, жыхара адной з вёсак Горацкага раёна, затрымалі, ён — у ізалятары часовага ўтрымання. Мужчына знаходзіўся на пасажырскім месцы падчас пагоні. Праў кіроўцы ў яго няма. ВАЗ змешчаны на стаянку пад ахову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.