Новыя звальненні на "Беларуськаліі" — людзей выганяюць "адным днём"
Салігорск, "Беларуськалій"
На "Беларуськаліі" новыя звальненні, паведамляюць крыніцы выдання Zerkalo. Паводле дадзеных журналістаў, людзей выклікаюць "на дыван" і пасля размовы з кіраўніцтвам звальняюць "адным днём".
"Калі нехта не згодны, то выклікаюць сілавікоў і ў кайданках выводзяць за браму", — распавядае былы супрацоўнік "Беларуськалія".
Падставай становяцца падзеі 2020-га — удзел у акцыях пратэста, каментары ў сацсетках, назіранне за выбарамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.