З 1 траўня пенсіянеры ў Беларусі атрымаюць зніжку на праезд у электрычках

Традыцыйнае зніжэнне кошту праезду ад Беларускай чыгункі / 1prof.by
Пенсіянеры ў Беларусі з 1 траўня змогуць скарыстацца зніжкай 50% на праезд у электрычках, паведамляе БЧ.
Зніжка на рэгіянальныя цягнікі эканомкласа будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2025 года.
Каб ёй скарыстацца, трэба паказаць пенсійнае пасведчанне пры пакупцы квітка, дакумент павінен быць пры сабе падчас паездкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.