У Ваўкавыску даішнікаў вучылі страляць падчас руху па аўтамабілях
Даішнікі стралялі па "аўтамабілі" на палігоне
У Ваўкавыску даішнікаў вучылі страляць з табельнай зброі падчас руху па аўтамабілях (пагоні са стральбой здараюцца нярэдка). Адбывалася гэта на палігоне, дзе ўстанавілі "сілуэт" машыны. Даішнікі ехалі на сваім аўтамабілі і павінны былі "спыніць" легкавік, які пераследавалі. Стральба вялася ў асноўным па колах.
Як піша раённая газета, згаданае мерапрыемства адбывалася ў рамках вучэбна-метадычнага збору даішнікаў з Гродна, Ваўкавыска, Слоніма, Навагрудка, Астраўца, Мастоў, Шчучына і Смаргоні. Яго задачай было "павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў і навыкаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.