Жыхарку Мазыра затрымалі за "абразлівы ролік" пра ДАІ
Відэа з машынай ДАІ
33-гадовая жыхарка Мазыра апублікавала ў TikTok відэа, якое ў ДАІ палічылі абразлівым. Яе затрымалі, пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Напраўду ж жанчына папросту вырашыла далучыцца да трэнду. Падобныя ролікі з аўтамабілямі ДАІ здымае шмат хто, і чамусьці ў іншых краінах абыходзіцца без затрыманняў.
Але, паводле сілавічкоў, мазыранка вырашыла на іх хайпануць. Яны ўлезлі да яе ў тэлефон і "знайшлі там шмат цікавага, у тым ліку сувязі з экстрэмізмам". У выніку ёй вынеслі "некалькі адміністратыўных пакаранняў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.