У Віцебскай абласной бальніцы затрыманы намеснік галоўнага лекара — Белыя халаты
Доктар, ілюстрацыйнае фота
У Віцебскай абласной бальніцы затрыманы намеснік галоўнага лекара па медыцынскай частцы, анестэзіёлаг-рэаніматолаг Аляксей Каштанаў. Пра гэта паведамляе тг-канал "Белыя халаты" са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Таксама паведамляецца, што перад тым затрымалі траўматолага-артапеда Станіслава Украінца.
"Нашы крыніцы паведамляюць, што абодва лекары прытрымліваліся праўладнай пазіцыі, таму затрыманні наўрад ці носяць палітычны характар. Паводле адной з версій, іх абвінавачваюць у атрыманні хабараў", — пішуць аўтары тг-канала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.