У Мінску падчас збору подпісаў затрымалі мужчыну, які "абразіў Лукашэнку"

Пікет па зборы подпісаў у Мінску

Пікет па зборы подпісаў у Мінску / sb.by

У Мінску падчас збору подпісаў затрымалі 36-гадовага мужчыну, які "абразіў Лукашэнку". Супраць яго распачалі крымінальную справу. Яе ўжо накіравалі ў суд.

Як паведамляе пракуратура Ленінскага раёна сталіцы, здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Барадзінскай. Да членаў ініцыятыўнай групы, якія збіралі подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі, падышоў мужчына. Сцвярджаецца, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення і стаў "нелицеприятно" выказвацца пра Лукашэнку. Члены групы выклікалі міліцыю і яна затрымала мужчыну. Яму выстаўленае абвінавачванне ў "публічнай абразе" (ч. 1 ст. 368 КК).

У жніўні 2019-га абвінавачаны прыцягваўся да крымінальнай адказнасці "за наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці". Ён мае не знятую і не пагашаную судзімасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі