“Крамбамбуля” вяртаецца, і гаворка не пра алкаголь, а пра музычны праект — эфір

Лявон Вольскі
У сітуацыі, калі пад пытаннем выжыванне беларускай культуры ў вымушанай эміграцыі, у якой апынуліся беларускія творцы, поўныя залы на іх канцэртах, туры па Еўропе і новыя песні выглядаюць амаль як гераізм. Што ў такім выпадку казаць пра буйныя супольныя музычныя праекты кшталту "Народнага альбома" ці "Крамбамбулі"! Але выявілася, што для беларусаў няма нічога немагчымага, і доказ гэтага — вяртанне "Крамбамбулі" на сцэну.
Ці складана было наважыцца на такі амбітны праект, як адраджэнне “Крамбамбулі”, і якія галоўныя складанасці паўсталі на шляху? Хто з былых удзельнікаў праекта далучыўя да адноўленай "Крамбамбулі" і якія новыя імёны з’явяцца ў складзе праекта? Ці будуць новыя песні, як складалася праграма канцэрта ў Вільні і чаму менавіта там вырашылі адыграць першы канцэрт? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта Volski Лявон Вольскі ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.