Прыпыніў працу адзін з найбуйнейшых аэрапортаў свету

Пажар у аэрапорце Хітроў

Пажар у аэрапорце Хітроў / Sky News

У ноч на пятніцу пажар успыхнуў у найбуйнейшым аэрапорце Лондана — Хітроў. Гэта выклікала маштабны збой у працы ўсяго паветранага вузла.

Прычынай стаў пажар на трансфарматарнай падстанцыі, праз які ў аэрапорце цалкам адключылася электрычнасць. Аэрапорт афіцыйна зачынілі з другой гадзины ночы, ён не будзе працаваць да канца сённяшняга дня.

Як піша Bild, у выніку інцыдэнту ўжо больш за 100 рэйсаў былі перанакіраваныя ці адмененыя. Да канца дня агульная колькасць змененых рэйсаў можа перавысіць 1300. Аэрапорт Хітроў — адзін з найважнейшых авіявузлоў свету, і пырпыненне яго працы паўплывае на авіярэйсы па ўсёй планеце.

У выніку здарэння некаторыя авіярэйсы з ЗША развярнулі назад у паветры, іншыя перанакіравалі ў аэрапорты Ірландыі і Францыі. Пасажыраў авіякампаніі Qantas, напрыклад, у Лондан павязуць аўтобусам з Парыжа. Гэта яшчэ каля васьмі дадатковых гадзін у дарозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.