Больш за 100 чалавек эвакуявалі з дзіцячага садка ў Магілёве

У дзіцячым садку ў Магілёве здарыўся пажар / МНС
Больш за 100 чалавек эвакуявалі з дзіцячага садка ў Магілёве 20 сакавіка, паведамляе прэс-служба МНС.
У 13:11 магілёўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на кухні ў дзіцячым садку на вуліцы 30 гадоў Перамогі здарылася загаранне.
Работнікі дзіцячага садка і ратавальнікі эвакуявалі 76 дзяцей і 25 дарослых. Пацярпелых пры здарэнні не было.
Супрацоўнікі МНС ліквідавалі агонь. Яго прычынай называюць кароткае замыканне электрычнай пліты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.