У Бабруйскім раёне падлеткі тушылі пажар кока-колай

На месцы здарэння

На месцы здарэння / mogilev.mchs.gov.by

У Бабруйскім раёне падлеткі тушылі пажар кока-колай. Здарэнне адбылося ўдзень 9 сакавіка. Трое 12-гадовых школьнікаў гулялі ўздоўж дарогі ў аграгарадку Гарбацэвічы. Мяркуецца, што дзяўчынка падпаліла чарот, і агонь хутка распаўсюдзіўся — перакінуўся на траву, і загарэлася поле.

Падлеткі такога не чакалі, пішуць ратавальнікі. Яны спалохаліся, але пасля знялі курткі і пачалі тушыць пажар. Залівалі агонь нават кока-колай. На дапамогу прышоў бацька адной з дзяўчынак. У выніку распаўсюд пажару ўдалося спыніць яшчэ да прыезду супрацоўнікаў МНС.

На шчасце, дзеці не пацярпелі. А вось курткі свае яны сапсавалі.

Тым часам у нашай краіне працягваюцца лясныя пажары. За суткі ліквідавалі 10 пажараў на плошчы амаль 9 гектараў.

У Бабруйскім раёне падлеткі тушылі пажар кока-колай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі