Працягнута адхіленне беларусаў ад міжнародных баскетбольных спаборніцтваў

Беларускі баскетбол пад санкцыямі / pixabay.com
Працягнута адхіленне беларусаў, як і расіян, ад міжнародных баскетбольных спаборніцтваў. Такое рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя баскетбола. Яно датычыць і зборных, і клубаў. Раней пра гэта паведаміла Федэрацыя баскетбола Украіны.
Абмежаванні працягнуты да траўня 2025 года, калі пройдзе чарговае пасяджэнне цэнтральнага савета FIBA.
Беларускі баскетбол, як і расійскі, трапіў пад санкцыі ў сакавіку 2022 года з-за расійскай агрэсіі супраць Украіны. Беларуская федэрацыя баскетбола тады заявіла, што FIBA... "заразілася вірусам нянавісці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.