У суботу ў Беларусі месцамі прагназуецца моцны снег

Сакавік у Беларусі

Сакавік у Беларусі / t.me/zhitkovichi77/

У Беларусі пачалося пахаладанне. У суботу, 15 сакавіка, на паўночным усходзе ўначы і раніцай пройдуць снег, мокры снег і дождж. У многіх раёнах будзе моцны снег. Сіноптыкі папярэджваюць на слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу. Удзень істотныя ападкі не прагназуюцца.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да -7 градусаў (на Гомельшчыне — да +2), у дзённыя гадзіны — ад +2 да +8.

У нядзелю пераважна без ападкаў. Уначы будзе 1-8 марозу, удзень — ад +2 да +8 градусаў. У панядзелак снег і мокры снег прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. Калі ў начныя гадзіны чакаецца ад -1 да -8, у дзённыя гадзіны — ад -3 да +3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі