Чыноўнікі сказалі, калі ў дзяцей могуць правяраць тэлефоны ў школе

Мабільнік, ілюстрацыйнае фота

Мабільнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У дзяцей у школе могуць забраць мабільнік на праверку, але толькі ў парадку выключэння — калі дзіцяці можа пагражаць небяспека. Так чыноўнікі пракаментавалі паведамленні беларусаў, што ў іх дзяцей у школах па ўсёй Беларусі правяраюць тэлефоны.

У камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама журналістам дзяржаўнага інфармагенцтва "Мінск-Навіны" сказалі, што ніхто не патрабуе правяраць у дзяцей у школах тэлефоны, бо такое патрабаванне — па-за прававым полем.

"Разам з тым бывае, што непаўнагадовы аказваецца ахвярай злачынства або сам здзяйсняе правапарушэнне. У такіх выпадках, а таксама ў мэтах іх папярэджання, магчымыя выключэнні", — заявілі чыноўнікі.

У сацсетках нядаўна беларуска расказала, што ў класе ў яе дачкі правяралі тэлефоны: чыталі, што дзеці пішуць у Viber. Жанчына кажа, што настаўніца не атрымлівала на гэта дазвол бацькоў і нават не папярэджвала пра гэта. Калі ж яна запытался ў настаўніцы аб прычынах такой праверкі, дык атрымала наступны адказ: "Рост дзіцячых суіцыдаў, мне трэба было правесці дыягностыку і даць справаздачу". Пасля гэтага ў каментарах людзі сталі  пісаць, што такія праверкі адбываюцца ў розных рэгіёнах Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.