Першы выпадак гібелі падлетка ад вэйпа зафіксавалі ў Беларусі — МУС

Вэйп, ілюстрацыйнае фота

Вэйп, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі зафіксаваны першы выпадак гібелі падлетка ад электроннай цыгарэты (вэйпа, прылады для выпарэння курыльных вадкасцей). Пра гэта на прэс-канферэнцыі 17 сакавіка расказаў намеснік начальніка аддзела арганізацыі працы інспекцыі па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Васіль Дземідовіч.

Трагедыя адбылася 13 сакавіка ў Дзяржынску Мінскай вобласці.

"Зафіксаваная смерць 16-гадовай дзяўчынкі. За некалькі хвілін да гэтага яна ў кампаніі сяброў парыла вэйп. У выніку гэтага яна адчула сябе дрэнна і страціла прытомнасць", — цытуе выданне "Позірк" словы прадстаўніка МУС.

Дземідовіч таксама паведаміў, што міліцыя штогод фіксуе выпадкі, калі ў бальніцы трапляюць дзеці, якія ўдыхалі пару з дапамогай вэйпаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі