Найлепшым фубалістам года FIFA прызнала Жуніёра Вінісіуса
Жуніёр Вінісіус
Найлепшым футбалістам 2024 года FIFA прызнала футбаліста "Рэала" Жуніёра Вінісіуса. Ён стаў уладальнікам прэміі The Best FIFA.
Бразілец, які выступае за мадрыдскі "Рэал", з'яўляецца таксама тройчы чэмпіёнам Ла Лігі, двухразовым пераможцам Лігі чэмпіёнаў і двухразовым пераможцам клубнага чэмпіянату свету.
Дарэчы, званне найлепшага трэнера года дасталося настаўніку "Рэала" Карла Анчэлоці.
Прэмія за найлепшы гол сезона атрымаў аргенцінец Алехандра Гарнача з "Манчэстэр Юнайтэд". Найлепшым брамнікам года прызнаны аргенцінец Эміліяна Марцінес з "Астан Вілы". А званне найлепшай футбалісткі года заваявала Айтана Банмаці з "Барселоны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.