Ігар Стасевіч уступіў у Клуб беларускіх бамбардзіраў
Ігар Стасевіч
Ігар Стасевіч уступіў у Клуб беларускіх бамбардзіраў. Паўабаронца забіў свой 100-ы гол на вышэйшым узроўні. Здарылася гэта ў матчы "Атыраў" з "Астаной" (2:3) у футбольным чэмпіянаце Казахстана.
Стасевічу 39 гадоў. Ён — былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі, выступаў за БАТЭ (прызнаваўся найлепшым гульцом года), "Гомель", мінскае "Дынама", "Шахцёр", гуляў у Расіі. У Казахстане з мінулага года, з'яўляецца капітанам "Атыраў".
Клуб беларускіх бамбардзіраў у свой час быў заснаваны газетай "Прессбол". Ігар Стасевіч стаў 29-м яго членам. Лідыруе Раман Васілюк — 258 галоў.
Стасевіч са сваёй сотні галоў 71 забіў у чэмпіянаце Беларусі (у 415 гульнях), 7 — у чэмпіянаце і Кубку Казахстана (у 55 паядынках).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.