У новым футбольным сімулятары ёсць беларуская мова

Кіпрская кампанія Strikerz Inc. прадставіла футбольны сімулятар UFL, у якім даступная беларуская мова

Кіпрская кампанія Strikerz Inc. прадставіла футбольны сімулятар UFL, у якім даступная беларуская мова / Скриншот из трейлера игры

Кіпрская кампанія Strikerz Inc. прадставіла футбольны сімулятар UFL, у якім даступная беларуская мова. Яе можна выбраць для інтэрфейсу і каментарыяў.

Гульню распрацавала міжнародная студыя ў партнёрстве з беларускай студыяй Vizor Games. Сузаснавальнік Vizor Games Сяргей Бруй абвясціў пра праект летам 2021 года, а распрацоўка пачалася ў 2016-м.

В новом футбольном симуляторе есть белорусский язык
Скрыншот з гульні

UFL таксама называюць "гульнёй ад Крышціяну Раналду", бо легендарны партугальскі футбаліст інвеставаў у яе каля 40 мільёнаў долараў.

Сімулятар даступны на гульнявых прыстаўках PS5 і Xbox Series, а версія для камп’ютараў чакаецца ў 2025 годзе.

Дарэчы, у трэйлеры да гульні распрацоўшчыкі пакінулі “пасхалачку” для беларусаў. Звярніце ўвагу на тое, што напісана спераду ў гульца ў белай майцы.

В новом футбольном симуляторе есть белорусский язык
"Пасхалачка" беларусам / Скрыншот з трэйлера

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі