Да гульні S.T.A.L.K.E.R. 2 зрабілі беларускі пераклад
S.T.A.L.K.E.R. 2: Сэрца Чарнобыля адразу стаў хітом
Да гульні S.T.A.L.K.E.R. 2 зрабілі беларускі пераклад. Аб’ём тэкстаў вялікі, таму скарысталіся дапамогай ШІ, але потым дапрацоўвалі ўручную.
Як піша аўтар перакладу, ён яшчэ будзе дапрацоўвацца. Даведацца больш і спампаваць мод з беларускай мовай можна ў канале “Беларускі геймер”.
S.T.A.L.K.E.R. 2: Сэрца Чарнобыля выйшаў напрыканцы лістапада і адразу стаў хітом. Нягледзячы на багі, гульня атрымала пераважна станоўчыя водгукі. Гульня, якая працягвае легендарную серыю пра прыгоды ў радыяцыйнай зоне Чарнобыля, створана ўкраінскай студыяй GSC Game World (у распрацоўцы праекта ўдзельнічаў і беларус).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.