У гульні S.T.A.L.K.E.R. 2 гучыць песня пра Лукашэнку

Скрыншот з гульні S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl

Скрыншот з гульні S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl / pix.playground.ru

У гульні S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl гучыць песня, у якой згадваецца Аляксандр Лукашэнка, што ўжо выклікала цікавасць сярод гульцоў. У каментарах яны абмяркоўваюць кампазіцыю, цікавяцца яе назвай і выканаўцам.

Гульня, якая працягвае легендарную серыю пра прыгоды ў радыяцыйнай зоне Чарнобыля, створана ўкраінскай студыяй GSC Game World. А ў распрацоўцы праекта ўдзельнічаў і беларус.

S.T.A.L.K.E.R. 2 вядомая не толькі сваёй атмасфернай графікай і геймплэем, але і глыбокім сюжэтам, які часта закранае актуальныя сацыяльныя і палітычныя праблемы. Пасхалку ў выглядзе песні пра Лукашэнку можна разглядаць як адлюстраванне сучаснай рэчаіснасці Украіны і Беларусі.

Рэліз гульні адбыўся 20 лістапада 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі