Мадрыдскі "Рэал" выйграў Міжкантынентальны кубак
Мадрыдцы сталі чатырохразовымі ўладальнікамі Міжкантынентальнага кубка
Мадрыдскі "Рэал" выйграў футбольны Міжкантынентальны кубак. У фінале была разгромлена мексіканская каманда "Пачука" — 3:0. Галы забілі Кіліян Мбапэ (37-я хвіліна), Радрыга (53) і Вінісіус Жуніёр (84, з пенальці).
"Рэал" выступіў у турніры ў якасці пераможцы Лігі чэмпіёнаў.
Мадрыдцы сталі чатырохразовымі (гэта рэкорд) уладальнікамі Міжкантынентальнага кубка (раней — у 1960, 1998 і 2002 гадах), які не разыгрываўся з 2004 года. Замест яго праводзіўся клубны чэмпіянат свету. У 2025-м клубнае першынство пройдзе ў новым пашыраным фармаце, таму сёлета і "ўваскрос" Міжкантынентальны кубак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.