У праграме СТБ няма трансляцыі матчу "Легія" — "Дынама" (Мінск)
Агулам на стадыён у Варшаве ўжо прададзена 22 тысячы квіткоў
У праграме СТБ няма трансляцыі матчу "Легія" — "Дынама" (Мінск), які пройдзе ў Варшаве 7 лістапада. Раней там абяцалі паказаць у жывым эфіры ўсе паядынкі беларускага клуба ў Лізе канферэнцый (і два ўжо транслявалі). Але нешта пайшло не так пасля таго, як стала вядома, што беларусы збіраюцца прыйсці на футбол з бел-чырвона-белымі сцягамі. Прапагандыстаў напалохала тое, што сцягі на трыбунах будуць трапяць у трансляцыю. Замест футбола тэлеканал цяпер прапануе расійскі серыял.
Агулам на стадыён у Варшаве ўжо прададзена 22 тысячы квіткоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.