Мінскае "Дынама" прайграла другі матч у Лізе канферэнцый
"Дынама" — ХІК
Мінскае "Дынама" прайграла другі матч у футбольнай Лізе канферэнцый. У Хельсінкі беларускі клуб прапусціў адзін мяч ад мясцовага ХІКа і не змог забіць у адказ.
"Дынама" валодала ініцыятывай ад самага пачатку гульні, аднак не змагла ўвасобіць яе ў забітыя галы. Фіны адкрылі лік на самым пачатку другога тайма. А напрыканцы матча маглі падвоіць перавагу. Але галкіпер Фёдар Лапаухаў адбіў пенальці пасля таго, як Трафім Мельнічэнка зарабіў чырвоную картку, згуляўшы рукой на лініі варот.
Наступны матч "Дынама" правядзе ў Варшаве супраць "Легіі". Гульня пройдзе 7 лістапада. На яе напэўна прыйдзе шмат беларускіх футбольных заўзятараў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму і сёння жывуць у Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.