Найлепшым футбалістам Беларусі стаў брамнік мінскага "Дынама"

Фёдар Лапавухаў

Фёдар Лапавухаў / Transfermarkt

Найлепшым футбалістам Беларусі стаў брамнік мінскага "Дынама" Фёдар Лапавухаў. Таксама ён атрымаў прызы як найлепшы брамнік і найлепшы малады гулец беларускага чэмпіяната.

Лапавухаву 21 год. Ён правёў у чэмпіянаце 28 матчаў, у 19 з якіх захаваў вароты сухімі. І прапусціў усяго 11 мячоў. Не ў апошнюю чаргу менавіта гэта дазволіла мінскаму "Дынама" сёлета аформіць другое чэмпіёнства запар.

Малады галкіпер ужо паспеў 7 разоў згуляць за зборную Беларусі. Там ён прапусціў 5 мячоў, а ў трох матчах згуляў на нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі