Карлас Алос афіцыйна працягнуў кантракт з футбольнай зборнай Беларусі

Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў і Карлас Алос 

Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў і Карлас Алос  / АБФФ

Карлас Алос афіцыйна працягнуў кантракт з футбольнай зборнай Беларусі, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Іспанскі спецыяліст застанецца галоўным трэнерам зборнай да лістапада 2026 года. Ён будзе працаваць з камандай у рамках новага розыгрышу Лігі Нацый і адборачнага турніру чэмпіянату свету-2026.

Алос узначаліў зборную Беларусі 7 жніўня 2023 года. Пад яго кіраўніцтвам нацыянальная зборная правяла 12 афіцыйных матчаў, атрымала тры перамогі, сем разоў згуляла ўнічыю і зазнала дзве паразы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі