У Бабруйску арыштавалі мужчыну, які выкінуў з сёмага паверха сабаку

Сабака падышоў абнюхаць госця, і гэта яго раззлавала (ілюстрацыйнае фота)

Сабака падышоў абнюхаць госця, і гэта яго раззлавала (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Бабруйску арыштавалі мужчыну, які выкінуў з сёмага паверха сабаку. Жывёла загінула. Была распачата крымінальная справа, яе ўжо разгледзеў суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска.

Высветлілася, што ў верасні мужчына быў у гасцях у знаёмых. Падчас застолля з ужываннем алкаголю ён і выкінуў з балкона сабаку. Па словах абвінавачанага, сабака падышоў абнюхаць госця, і гэта яго раззлавала.

У снежні мужчыну прызналі вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёламі і асудзілі на тры месяцы арышту (было прызначана і лячэнне ад хранічнага алкагалізму). Сваю віну ён цалкам прызнаў.

Падобныя выпадкі ў Беларусі нярэдкія. Сёлета ў Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха, ён загінуў. Ёй прызначылі пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы 20% заробку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі