У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха

Жанчына здзейсніла ўчынак "на эмоцыях" 

Жанчына здзейсніла ўчынак "на эмоцыях"  / sk.gov.by

У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха. Відавочцамі сталі альпіністы, якія працавалі на фасадзе шматпавярховіка. Яны і выклікалі міліцыю. Па факце жорсткага абыходжання з жывёлай распачатая крымінальная справа.

Як паведамляе Следчы камітэт, сабаку чыхуахуа 80-гадоваму пенсіянеру перадала ўнучка. Яна нарадзіла дзіця і не мела часу даглядаць жывёлу, а ў маці ўжо быў сабака. Сцяпашка жыў у яе восем гадоў, яна яго не выхоўвала і не выгульвала — хадзіў у прыбіральню ў кватэры на пялёнку. Пенсіянеру даглядаць сабаку дапамагала дачка. 19 ліпеня 40-гадовая жанчына наведала бацьку, а ён паскардзіўся на непрыемны пах ад жывёлы і пастаянны бруд. Дачка пасля гэтага схапіла сабаку і выкінула ў акно.

"Што вы робіце?" — спыталі ў жанчыны альпіністы. "Ён мяне дастаў", — адказала яна. Пасля гэтых слоў відавочцы і патэлефанавалі ў міліцыю. Але яшчэ да прыезду міліцыянераў жанчына спусцілася ўніз, забрала цела сабакі і кудысьці сышла. Яе ўдалося знайсці і затрымаць. Жанчына паказала месца, куды выкінула цела жывёлы. Свае паводзіны патлумачыла тым, што напярэдадні здарэння была засмучаная. Учынак здзейсніла "на эмоцыях" ад скаргаў бацькі, стомленасці і выпітага алкаголю.

У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха
У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха
У Салігорску жанчына выкінула сабаку з акна 9-га паверха

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі