Мінчук расплаціўся з таксістам за паездку дозай наркотыкаў

Наркотыкі, ілюстрацыйнае фота / prokuratura.gov.by
39-гадовы непрацуючы мінчук забраў з закладкі скрутак з сінтэтычным псіхатропам альфа-PVP, паведамляе мінская міліцыя.
Каб дабрацца дадому, ён затэлефанаваў знаёмаму таксоўцу, да якога раней ужо звяртаўся па дапамогу. Расплачваючыся за паездку, мужына замест грошай даў 41-гадоваму кіроўцу разавую дозу наркотыку.
Міліцыянты затрымалі абодвух.
У кватэры ў малодшага з мінчукоў, у тым ліку ў канапе, аператыўнікі знайшлі яшчэ наркотыкі. Знайшліся наркатычныя рэчывы і ў аўтамабілі таксоўца. Мужчына прызнаўся, што ўжыў наркотык, пасля чаго зноў збіраўся сесці за руль.
На абодвух пачалі крымінальныя справы за захоўванне і распаўсюд наркотыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.