Агучаны прысуд жыхару Барысаўскага раёна, які адрэзаў сабаку вушы

Сабаку аддалі валанцёру

Сабаку аддалі валанцёру / t.me/minobl_uvd/

Агучаны прысуд жыхару Барысаўскага раёна, які адрэзаў сабаку вушы. Мужчына правядзе пад арыштам тры месяцы. Суд Барысаўскага раёна прызнаў яго вінаватым у "жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое прывяло да яе калецтва, здзейсненае з хуліганскіх памкненняў", праведамляе Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Пра здарэнне стала вядома ў красавіку. Мужчына (па розных звестках, яму 28 ці 29 гадоў) быў у гасцях у цешчы, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Там ён пабачыў сабаку, узяў яго на рукі і з дапамогай кухоннага нажа адрэзаў два вуха. Свой учынак пасля патлумачыў тым, што такім чынам "хацеў палегчыць боль жывёле", бо ў сабакі гнілі вушы. Праз некалькі дзён у міліцыю пра пабачаны здзек над жывёлай паведаміла сваячка мужчыны. Была распачатая крымінальная справа.

Што да лёсу сабакі, то яго аддалі валанцёру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі