Колькасць гастарбайтараў з Туркменістана ў Беларусі за год вырасла ў 8 разоў

Будоўля, ілюстрацыйнае фота / statistica.gov.md
У Беларусі рэзка вырас прыток замежных работнікаў.
У 2024 годзе на працу ў нашу краіну прыехалі 33,8 тысячы гастарбайтараў. Гэта ў два з паловай разы больш, чым было ў 2023-м, заўважыла выданне "Беларусы і рынак".
Найбольшая колькасць новых мігрантаў прыбыла ў Беларусь з Туркменістана — 16,3 тысячы чалавек за год. У параўнанні з 2023-м паток мігрантаў з гэтай краіны вырас у восем разоў.
На другім месцы з вялікім адрывам ідуць грамадзяне Расіі — 4,1 тысячы чалавек. За імі следуюць кітайцы (2,8 тысячы), украінцы (2,5 тысячы), узбекі (2 тысячы).
Выбуховы прырост працоўнай міграцыі тлумачыцца тым, што апошнія гады афіцыйны Мінск істотна спрасціў правілы прыёму замежнікаў на працу. У сярэдзіне 2023 года стаў дзейнічаць новы Закон аб знешняй працоўнай міграцыі. Ён дазваляе некаторым катэгорыям замежнікаў легалізавацца на беларускім рынку працы па спрошчанай схеме — без спецдазволаў. Наймальнік павінен проста паведаміць у органы пра заключэнне працоўнай дамовы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.