На ўвесь Мсціслаўскі раён працуе адзін педыятр

Доктар, ілюстрацыйнае фота
Недахоп лекараў у шэрагу раёнаў Беларусі стварае вялікія праблемы для сістэмы аховы здароўя.
Найбольш недахоп спецыялістаў адчуваецца ў Віцебскай і Гомельскай абласцях, а таксама ў некаторых раёнах Мінскай вобласці, сведчыць статыстыка Мінздроўя. Найперш гэта датычыць вузкіх спецыялістаў — анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, хірургаў, тэрапеўтаў і педыятраў.
Як піша дзяржаўнае выданне "СБ. Беларусь сегодня", у Магілёўскай вобласці найбольш востра сітуацыя з недахопам медыкаў адчуваецца ў Быхаўскім, Кіраўскім, Чэрыкаўскім і Мсціслаўскім раёнах.
Напрыклад у Кіраўскім раёне з дзевяці лекараў чатыры знаходзяцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. "Узяць іншых спецыялістаў на іх месцы мы не маем права, а знайсці замену на час практычна немагчыма: у невялікіх райцэнтрах кадравы патэнцыял абмежаваны", — апісвае сітуацыю прадстаўніца Магілёўскага аблвыканкама Юлія Емяльянава.
Паводле яе, штоквартальна ў раён камандзіруюць дактароў з іншых рэгіёнаў вобласці. "Ужо ў красавіку адзін з лекараў выйдзе з адпачынку, другі накіраваны ў Кіраўск пры правядзенні папярэдняга размеркавання", — дадае чыноўніца.
У Быхаўскім раёне не хапае двух педыятраў. Іх абавязкі часова выконваюць лекары агульнай практыкі. У Мсціслаўскім раёне тры лекары закрываюць чатыры стаўкі педыятраў. Аднак дзве з іх знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці. Атрымліваецца, фактычна працуе толькі адзін доктар. Сёлета ў гэты раён размеркаваныя два маладыя спецыялісты, але прыбудуць яны толькі ў 2027 годзе.
У недахопе дактароў "СБ" абвінаваціла выпускнікоў медыцынскіх ВНУ. Маўляў, не ўсе маладыя спецыялісты даязджаюць да першага працоўнага месца па размеркаванні.
Аднак праблема з дэфіцытам лекараў і медсясцёр існуе ў Беларусі не першы год. Асаблівую вастрыню яна набыла пасля падзеяў 2020 года — арыштаў, масавага звальнення і эміграцыі нелаяльных да рэжыму медыка
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.