Жыхару Глускага раёна міліцыянты прапанавалі працу, а ён збіраецца ехаць у РФ

Сустрэча ў Глускім РАУС

Сустрэча ў Глускім РАУС / glusk.by

У Глускі РАУС (Магілёўская вобласць) запрасілі на размову 14 беспрацоўных, якія знаходзяцца пад пільнай увагай міліцыянтаў (альбо раней былі асуджаны, альбо злоўжываюць алкаголем). Начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Генадзь Буклей кожнаму прапаноўваў працаўладкавацца. Аднак вынік яго расчараваў.

Большасць запрошаных у міліцыю спасылаліся на стан здароўя. А 50-гадовы мужчына заявіў, што збіраецца паехаць на заробкі ў Расію. Яму прапанавалі пайсці працаваць на эксперыментальную базу "Глуск". Відаць, ад прапановы сілавікоў ён адмовіўся.

Падобныя сустрэчы с беспрацоўнымі праводзяцца па ўсёй краіне. Ва ўсходніх абласцях многія з іх кажуць, што працавалі ці паедуць працаваць у Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.