Жыхары Лельчыцкага раёна скардзіліся чыноўнікам, што іх падманулі ў РФ

Раённая камісія чакае прыходу беспрацоўных / lelchitsy.by
Жыхары Лельчыцкага раёна скардзіліся чыноўнікам, што іх падманулі ў РФ. "Ездзілі на заробкі ў Расію, прапрацавалі там 7 месяцаў, але так заробак і не атрымалі", — гаварылі вяскоўцы членам раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Яе выязное пасяджэнне прайшло ў Бароўскім сельвыканкаме.
Як піша раённая газета, большасць запрошаных "скардзіліся на няўдалы досвед працы за мяжой" — у Расіі. Іх заклікалі працаўладкоўвацца на радзіме.
У лютым камісія збіралася ў аграгарадку Буйнавічы ў Лельчыцкім раёне. Як мінімум палова беспрацоўных таксама казалі, што працавалі ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.