9 з 10 матацыклаў, зарэгістраваных у Беларусі, не прайшлі тэхагляд

Матацыкл на дарозе
На ўліку ў беларускай ДАІ стаіць больш за 430 тысяч матацыклаў. Кожны год іх колькасць прырастае на некалькі тысяч. Але толькі кожны дзясяты ўладальнік мотатранспартнага сродку прадстаўляе яго для праходжання дзяржаўнага тэхагляду. Прыкладна столькі ж тых, хто атрымлівае дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.
У 2024 годзе тэхагляд прайшлі 32,3 тысячы матацыклаў. Па допуск да ўдзелу ў дарожным руху звярнуліся 37,7 тысячы матацыклістаў. Допуску дастаткова для матацыклаў, ад выпуску якіх яшчэ не прайшло двух гадоў — ТА такім праходзіць не трэба.
Уладальнікі новай тэхнікі не грэбуюць атрыманнем дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Тым больш, што цяпер яго можна атрымаць і дыстанцыйна, праз партал "Е-Паслуга". У той жа час, "на руках" у беларусаў знаходзіцца вялізная колькасць матацыклаў "з гісторыяй", якія не прайшлі тэхагляд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.