Лукашэнка на суботніку зрабіў бессэнсоўную і шкодную працу

Лукашенко субботник 2025

Лукашэнка саджае шкодныя дубы / euroradio.fm

Аляксандр Лукашэнка на суботніку зрабіў і бессэнсоўную, і шкодную працу. Ён саджаў чырвоны дуб — і вось у чым праблемы:

Чырвоны дуб шкодны для беларускай прыроды. Ён быў прывезены ў краіну напрыканцы 19 стагоддзя, у нас няма арганізмаў, якія б карміліся гэтай раслінай — і стрымлівалі развіццё дрэва. Таму ён хутка “захоплівае” тэрыторыі. І праблема не толькі ў гэтым: лісце гэтага дуба доўга не гніе, таму стрымлівае рост іншых раслін.

Дубы найлепш саджаць узімку, а не вясной — асабліва перад быстрым ростам тэмпературы. Пасадка цяпер прыкметна зніжае шанец таго, што флянс выжыве. Але гэта з улікам першага пункту можа быць і добрай навіной.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.