У Бешанковічах усталявалі пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну

Пераправа ў Бешанковічах / t.me/beshencovichizara/
У пятніцу ў Бешанковічах усталявалі пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну і афіцыйна адкрылі рух па ім. На гэты раз зрабілі гэта ў сярэдзіне красавіка, а не ў пачатку траўня, як звычайна. Было пераразанне стужкі чыноўнікам і вайскоўцамі, але не было чырвона-зялёных сцягоў.
Пастаянны мост не будуюць, відаць, з-за адсутнасці сродкаў. Таму штогод вясной вайскоўцы наладжваюць пераправу, якая звязвае дзве часткі пасёлка, і абслугоўваюць яе. Восенню пантонны мост зноў разбяруць, і людзям давядзецца альбо перабірацца праз раку, альбо ехаць па аб'язной дарозе. Гэта працягваецца ўжо 16 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.