У Гомелі вядомы сілавік судзіцца з УУС і МУС Беларусі

Віктар Яўстаф'еў (справа)

Віктар Яўстаф'еў (справа) / sk.gov.by

У Гомелі вядомы сілавік Віктар Яўстаф'еў судзіцца з УУС аблвыканкама і МУС Беларусі. 12 снежня яго іск разгледзіць Гомельскі абласны суд, заўважыў "Флагшток". Яўстаф'еў працаваў начальнікам аддзела ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і часта выступаў у СМІ.

Прадмет спрэчкі ў раскладзе суда пазначаны, як "скарга на рашэнне начальніка УУС аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці, накіраванні на пазачарговую атэстацыю, адмене загадаў начальніка УУС... [ад жніўня 2024-га] у частцы прымянення дысцыплінарных спагнанняў, прызнанні характарыстыкі неаб'ектыўнай, на заключэнне службовай праверкі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі".

Іск міліцыянера ўжо разбіралі ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Абласны суд разгледзіць апеляцыю на яго рашэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі