"Кармлю мянта ў сябе дома" — 18-гадовую дзяўчыну затрымалі за відэа ў TikTok
Затрыманне дзяўчыны за ролік у TikTok
18-гадовую дзяўчыну затрымалі за відэа ў TikTok. Міліцыянты прыйшлі па яе проста ў кватэру, звярнула ўвагу "Медыязона". Відэа затрымання з'явілася ў адным з каналаў сілавікоў.
Нагодай для затрымання стаў ролік, зняты дзяўчынай. Дакладна не вядома, пра што ён быў. У канале сілавікоў ёсць два скрыншоты з яго. На першым — подпіс "Мянты нам не кенты", на другім — "Нічога незвычайнага, проста кармлю мянта ў сябе дома (каб не забраў у малпоўнік)".
На відэа затрымання міліцыянт кажа дзяўчыне, што ёй трэба "праехаць у тэрытарыяльны орган унутраных спраў для складання адміністрацыйнага пратаколу". Сутнасць абвінавачання і нумар артыкула не ўдакладняюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.