У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы рэгістрацыі тых, хто выехаў за мяжу

Міліцыянты абыходзяць дамы і кватэры па вечарах (ілюстрацыйнае фота)

Міліцыянты абыходзяць дамы і кватэры па вечарах (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У Магілёве сілавікі наведваюць адрасы рэгістрацыі тых, хто з розных прычын выехаў за мяжу (мяркуецца, што з 2020 года, ратуючыся ад рэпрэсій, выехалі сотні тысяч грамадзян Беларусі). Участковых міліцыянтаў цікавіла, ці вярнуліся беларусы, а калі не, дык ці збіраюцца яны вяртацца. Візіты адбываліся пасля 19-й гадзіны і не суправаджаліся ніякімі дакументамі, піша @MAYDAYMog.

Ні ператрусаў, ні аглядаў, ні афіцыйных допытаў на месцах міліцыянтамі не праводзілася. У адным выпадку ўчастковы прызнаўся, што выконваецца загад кіраўніцтва для "падтрымання бяспечнай сітуацыі напярэдадні выбараў".

Падобныя візіты адбываюцца не толькі ў Магілёве. Ёсць інфармацыя і з іншых рэгіёнаў краіны.

Напярэдадні "выбараў" міліцыянты вырашылі прайсціся і па дамах беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах 2020-га. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі