Ціханоўская пагаворыць з кіраўніцай Еўракамісіі пра "пашпарты новай Беларусі"

Святлана Ціханоўская і Урсула фон дэр Ляен / https://twitter.com/vonderleyen/
Святлана Ціханоўская і Урсула фон дэр Ляен / https://twitter.com/vonderleyen/

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен пагаворыць пра "пашпарты новай Беларусі". "Трэба уздымаць гэтую праблему: вельмі хутка ў людзей будуць заканчвацца пашпарты, а ім патрэбна легалізацыя", цытуе яе словы @pozirkonline.

Паводле слоў Ціханоўскай, беларусы "вельмі ўдзячныя кожнай краіне, якая іх прымае, але хацелі б мець на руках беларускі дакумент". Пытанне "пашпартоў новай Беларусі" тычыцца ў тым ліку Еўракамісіі, паколькі "аднойчы яны павінны будуць прыняць рашэнне — ці будуць гэтыя дакументы імі прызнавацца", падкрэсліла кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі. 

Вядома, што дызайн пашпарта ўжо распрацаваны з удзелам "спецыялістаў па геральдыцы, гісторыкаў, дызайнераў".

Мяркуецца, што з 2020 года, ратуючыся ад рэпрэсій, за мяжу выехалі сотні тысяч грамадзян Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі