"Да вас не прыходзілі — яшчэ прыйдуць". Навошта міліцыя ходзіць да "палітычных"

Навошта ўчастковыя прыходзяць да беларусаў?

Навошта ўчастковыя прыходзяць да беларусаў? / @rubanau_collage

Беларускія ўлады напярэдадні "выбараў" ў студзені 2025 года вырашылі прайсціся па дамах беларусаў, якія ўдзельнічалі ў падзеях 2020-га. 

Людзі, асуджаныя па палітычных адміністрацыйных артыкулах, паведамляюць, што да іх прыходзяць участковыя з мэтай правесці прафілактычную гутарку і даць на подпіс паперы аб тым, што чалавек не будзе зноў удзельнічаць у магчымых акцыях пратэсту.

Еўрарадыё распытала беларусаў пра тое, што хацелі ад іх сілавікі, а таксама патэлефанавала ў некалькі міліцэйскіх участкаў, каб удакладніць прычыну візіту. 

 

"Чарговая аперацыя па застрашванні людзей"

Максім ужо тры з паловай гады жыве ў Польшчы. У жніўні 2020 года яго затрымлівалі на пратэстах і судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула. Яшчэ праз год яму не працягнулі кантракт на працы, і ён эміграваў. Паводле яго слоў, увесь гэты час ад сілавікоў нічога не было чуваць. Але некалькі тыдняў таму яны аб'явіліся.

У Беларусі ў мяне засталася кватэра, і каб яна проста так не стаяла, мы са сваякамі вырашылі здаць яе ў арэнду. І вось у сярэдзіне лістапада кватаранты расказалі, што да мяне прыходзілі з міліцыі: пыталіся, дзе я знаходжуся, ці афіцыйна людзі здымаюць жыллё і г.д. Сказалі, што ішлі па спісе, каб нібыта правесці са мной прафілактычную гутарку. Чаго яны хацелі па праўдзе, незразумела.

“К вам не приходили — значит, придут”. Зачем милиция ходит к “политическим”
Участковы прыходзіць з мэтай правесці прафілактычную гутарку / EPA
“К вам не приходили — значит, придут”. Зачем милиция ходит к “политическим”
У міліцыі адмаўляюцца называць прычыну, чаму прыходзяць да людзей / Euroradio
“К вам не приходили — значит, придут”. Зачем милиция ходит к “политическим”
Участковыя могуць хадзіць па спісах / ostrovets.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі