У Беларусі будуць завочна судзіць Стрыжака і Лявончыка
Аляксей Лявончык і Андрэй Стрыжак
У Беларусі будуць завочна судзіць сузаснавальніка і кіраўніка дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронцу Андрэя Стрыжака і сузаснавальніка, кіраўніка фонду BYHELP Аляксея Лявончыка. У дачыненні да палітуцекачоў Следчы камітэт РБ распачаў працудуру так званай "спецвытворчасці".
"Ну, нарэшце! — піша Стрыжак. — Сядзім з Лёшам Лявончыкам і лічым, у каго больш артыкулаў і тэрмін атрымаецца. Прыемны падарунак на дзень св. Мікалая. Працуем далей".
Дарэчы, ім інкрымінуецца па 17 артыкулаў КК ("стварэнне экстрэмісцкага фармавання", "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці", "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", "абраза прадстаўніка ўлады", "абраза" і "паклёп" на Лукашэнку, "распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці", "прапаганда тэрарызму" ды іншае). Падкрэсліваецца, што "названыя злачынствы здзейсненыя ў складзе арганізаванай групы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.