671 факт рэпрэсій зафіксавалі ў Беларусі ў лістападзе праваабаронцы

Колькасць палітвязняў застаецца "стабільна высокай" 

Колькасць палітвязняў застаецца "стабільна высокай"  / novychas.online

671 факт рэпрэсій зафіксавалі ў Беларусі ў лістападзе праваабаронцы. З іх 377 — гэта суды паводле адміністрацыйных спраў. Найбольш фактаў удалося сабраць па Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Траціна з тых, хто трапіў пад пераслед — жанчыны.

Для параўнання, у кастрычніку ў нашай краіне былі 366 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (суды разгледзелі не менш за 246 адміністрацыйных спраў), у верасні — як мінімум, 429 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (не менш за 176 адміністрацыйных спраў, судзілі ў асноўным за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў").

За месяц 62 чалавекі былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Іх колькасць застаецца "стабільна высокай" — каля 1300 чалавек.

"Шырокамаштабныя адвольныя рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў рэжыму і іншадумцаў у Беларусі ўзмацніліся на фоне абвешчаных уладамі прэзідэнцкіх выбараў, падкрэсліваюць праваабаронцы. — Праз адсутнасць значных пратэсных праяваў улады распаўсюджваюць рэпрэсіі на падазроныя з іх пункту гледжання сферы грамадскага жыцця і групы, успрыманыя як нелаяльныя. Гэта фармуе атмасферу страху, прыгнятае імкненне да аднаўлення апазіцыйных палітычных інстытутаў і незалежнага грамадзянскага сектара".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі