У верасні ў Беларусі захоўваўся "крытычна высокі ўзровень рэпрэсій"
У Беларусі працягваюць шукаць "экстрэмістаў" (ілюстрацыйнае фота)
Праваабаронцы прааналізавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў верасні. Яны робяць выснову, што ў нашай краіне захоўваўся "крытычна высокі ўзровень рэпрэсій". Па-ранейшаму, палітычна матываваны крымінальны пераслед застаецца актуальнай пагрозай для ўсіх, хто браў удзел у пратэсных акцыях ці крытычна выказваўся адносна палітычнай сітуацыі ў нашай краіне альбо ў адрас чыноўнікаў рэжыму.
Працягваюцца адвольныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян за рэалізацыю грамадзянскіх правоў. У верасні стала вядома пра, як мінімум, 429 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій. З іх не менш за 176 адміністрацыйных спраў былі разгледжаны судамі. Працягваюць папаўняцца спісы асобаў і фармаванняў, якія нібыта маюць дачыненне да "экстрэмісцкай" і "тэрарыстычнай" дзейнасці, "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Праваабаронцы даведаліся пра ўтрыманне ў няволі па палітычных матывах і прызналі палітвязнямі 46 чалавек. На канец верасня 2024 года ў Беларусі ў месцах няволі знаходзіліся 1317 палітвязняў. Аднак у пачатку кастрычніка іх колькасць упершыню за доўгі час стала меншай за 1300.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.