"Праваабаронцай года" стала Наста Базар

Наста Базар

Наста Базар / Мостмедыя

"Праваабаронцай года" стала Наста Базар. Прэмію беларускай праваабарончай супольнасці ўручылі ў Вільні.

На намінацыю "Праваабаронца года" вылучаецца асоба, чые дзеянні за мінулы і папярэднія гады "найбольш яскрава, выразна, эфектыўна спрыялі прасоўванню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі". Наста Базар — фем- і квір-актывістка, трэнерка і спікерка. Яна падтрымлівае жанчын у сітуацыях хатняга і сексуалізаванага гвалту.

Вясной 2024 года — пасля згвалтавання і забойства беларускі Лізы ў Варшаве — гендарная актывістка Наста Базар запусціла хэштэг #ХопіцьГвалціць, які стаў беларускім #MeToo. Беларускі пачалі дзяліцца сваімі гісторыямі.

У намінацыі “Журналіст года” перамаглі галоўны рэдактар ​​Reform.news Фёдар Паўлючэнка і Дзіяна Пінчук з ПЦ "Вясна". "Праваабарончай кампаніяй / ініцыятывай года" назвалі фонд BySol. Лаўрэатам у намінацыі "Праваабарончая салідарнасць" стаў журналіст-палітвязень Ігар Ільяш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі